Спадчына: Дзюбюк Анатоль Фёдаравіч
Аўторак, 07 Красавік 2015 18:30
27 чэрвеня 2015 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Анатоля Фёдаравіча Дзюбюка (1895–1976), вучонага-метэаролага, прафесара МДУ, заснавальніка касмічнай метэаралогіі
Анатоль Фёдаравіч Дзюбюк нарадзіўся 27 чэрвеня 1895 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст). Яго бацька – генерал-маёр Фёдар Аляксандравіч Дзюбюк – служыў начальнікам штаба 19-га армейскага корпуса, раскварціраванага ў Брэст-Літоўску. Калі Анатолю было пяць гадоў, сям’я пераехала ў г. Уладзімір (Расія) у сувязі з новым назначэннем бацькі, а неўзабаве Фёдар Аляксандравіч памёр.